Рыхтуемся да алімпіяды. Фанетыка
Асноўныя паняцці: Арфаэпія (ад грэч. оrthos – правільны, epos – мова) – раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца нормы літаратурнага вымаўлення. Арфаэпічныя нормы – правільнае вымаўленне гукаў і іх спалучэнняў. Акцэнталагічныя нормы – правільная пастаноўка націску. Націск – больш гучнае і працяжнае вымаўленне аднаго са складоў. Аканне – пераход галосных [о], [э] не пад націскам у [а] пасля цвёрдых зычных. Яканне – змена галосных [о], [э] у першым пераднаціскным складзе пасля мяккіх зычных на [а]. Асіміляцыя (ад лац. аssimilatio – прыпадабненне) – гэта фанетычны працэс прыпадабнення аднаго гука да другога. Дысіміляцыя (ад лац. dissimilatio – распадабненне ) – гэта змена аднаго з двух аднолькавых або падобных гукаў іншым, менш падобным па вымаўленні.
Заданні да практычных заняткаў
Заданне 1. Адзначце словы, вымаўленне якіх не супадае з напісаннем: 1) грузчык; 2) адрына; 3) ускіпець; 4) подзвіг; 5) магчыма; 6) зачэпішся; 7) бясшумна; 8) лягчэй; 9) размаляваны; 10) схітрыць.
Заданне 2. Адзначце словы, у якіх вымаўляецца гук [й]: 1) не ішоў; 6) пайшоў; 2) ручаіна; 7) снег ідзе; 3) сястра і брат; 8) па іх; 4) пад ігліцай; 9) мароз і вецер; 5) дожд і вецер; 10) заіскрыўся. 4
Заданне 3. Прасачыце за вымаўленнем гукаў [] і [г]: Брагін, вагон, газета, ганак, гарнец, гонта, гуз, гузік, герб, горад, дуга, загадка, лагер, легенда, мазгі, магазін, магніт, нага, параграф, прагноз, фігура, цуглі, ягады.
Заданне 4. Затраскрыбіруйце словы, назавіце правілы вымаўлення падоўжаных зычных: Галлё, жаданне, узвышша, суддзя, узбярэжжа, суквецце, пытанне, калоссе, вяселле, бязладдзе, пад печчу, застрэшша, жыццё, Наталля, Аксіння, Закарпацце.
Заданне 5. Вызначце, як вымаўляюцца ў адпаведнасці з літаратурнымі нормамі выдзеленыя зычныя і іх спалучэнні: Паказчык, падпісчык, пераплётчык, адчыніць, на рэчцы, зжаць, сшытак, гарадскі, грузчык, пясчаны, пасведчанне, пражскі, носьбіт, завязь, начны, згінуць, скінуць, снедаць, подзвіг, спадчына, цётчын, лётчык, на вокладцы, адцягнуць, суседскі, людскі, латышскі, ручнік, просьба, касьба, казка, пясчынка, дождж, сцежка, смелы, стог, расчасаць, сведчыць, нясвіжскі, дзверы, луг, добрушскі, прынёсшы, барацьба.
Заданне 6. Ахарактарызуйце гукі [і], [у], [ў] (у адносінах да фанем): Выкладчык і студэнт, з інжынерам, іншы, прыйсці, краіна, умелы, вясёлая ўсмешка, ва ўніверсітэце, настаўнік, у гаі, вераб’іны, чытаў, на Урале, такая ўніверсальная, прынясі іголку, дождж ішоў, луг і поле, перад імі, збяруся і пайду.
Заданне 7. Перакладзіце словы на беларускую мову і запішыце. Параўнайце вымаўленне губных зычных гукаў у рускай і беларускай мовах: Семь, голубь, насыпь, прорыв, восемьдесят, степь, восемь, накипь, поступь, поставьте, дробь.
Заданне 8. Ахарактарызуйце асаблівасці вымаўлення спалучэнняў зычных на стыку марфалагічных частак слова і ў каранёвай марфеме наступных слоў: а[д]няць, а[д]валены, бя[сш]умны, ра[зж]аваць, пака[зч]ык, гара[дс]кі, апара[тч]ык, сустракае[шс]я, по[зн]а, му[жч]ына, жор[стк]асць, жор[стк]і, дзёр[зк]і.
Заданне 9. Прачытайце і затранскрыбіруйце словы. Якія гукі ў беларускай мове вымаўляюцца заўсёды цвёрда? Дождж – дажджавы, жоўты – жаўцець, за ракой – зарэчны, здарэнне – здарацца, цэлы – цалюткі, слава – слаўны, сядзець – сяджу, цэны – цана, чорны – чарніць, шаптаць – шэптам, шчыры – шчырэць-шчыраванне, шэсць – шосты – шаснаццаць.
Заданне 10. Прачытайце і затранскрыбіруйце словы. Скажыце, перад якімі зычнымі вымаўляюцца гукі [з’],[с’], а перад якімі – цвёрдыя [з],[с]? Апладысменты, зварка, зверка, з’явіцца, марозна, марозлівы, песня, плазма, плазменны, пяскі, разгінаць, разгон, свабода, святло, згінуць, скінуць, схіліцца, узбярэжжа, усміхнуцца, праспект.
Заданне 11. Адзначце словы з другім націскным складам: 1) прывід (здань); 6) засветла; 15) цяжар; 2) каменны; 7) заінець; 11) журавель; 16) глінішча; 3) здаўна; 8) хрысціянін; 12) прыняты; 17) рубель; 4) спагада; 9) слабы; 13) заняць; 18) велізарны; 5) індустрыя; 10) спіна; 14) вадзяны; 19) дзевяцера.
Заданне 12. Пастаўце націск у словах. Праверце па слоўніку, ці правільна вымаўляеце гэтыя словы: 5 Агент, адзінаццаць, алфавіт, аднасастаўны, ампер, гектар, магазін, дакумент, крапіва, фундамент, выпадак, атлас (геагр.), атлас (тэкст.), пасяджэнне, існуе, беларусы, дыспансер, даследаванне, цяжкі, буйны, рэчыўны, высакаразвіты, каменны, маленькі, алібі, маляр, мысленне, агрэст, увасабленне, аварыя, агульнанацыянальны, адляжацца – адлежацца, адсейванне – адсяванне, арганізаваны – арганізованы, высейваць – высяваць, нававыбраны – новаабраны, перапрацаваны – перапрацованы, міралюбівы.
Заданне 13. Абазначце націск у фразеалагізмах: Як у ваду кануў, у гарачай вадзе купаны, кідаць цень, кідаць вока, закідаць шапкамі, кідацца ў вочы, гнуць спіну, журавель у небе, віламі па вадзе пісана.
Заданне 14. Абазначце галоўны (знак гpaфica – /) і пабочны (знак акута – \) націскі ў наступных словах: Землеапрацоўчы, дзеепрыметнік, агульнаадукацыйны, добрасумленны, дзеепрыслоўе, белагаловы, высокаадукаваны, мовазнаўства, абавязаны, высокаразвіты. Заданне 15. Прачытайце тэкст, знайдзіце словы, у якіх напісанне не супадае з вымаўленнем. Растлумачце асаблівасці вымаўлення гукаў у гэтых словах. Вызначце асаблівасці беларускага літаратурнага вымаўлення: Вуснапаэтычная творчасць з глыбокай старажытнасці і да нашага часу адыгрывае важную ролю ў духоўным жыцці народа. У ёй адлюстраваны вялікі жыццёвы вопыт народа, яго думкі, мары, настроі, светапогляд, маральна- этычныя прынцыпы і нормы жыцця. У стварэнні і распаўсюджванні песень, казак, легенд, прымавак, прыпевак і іншых жанраў удзельнічалі многія людзі. Гэта не адзначае, што ў творчым працэсе стварэння фальклорных твораў ніякай ролі не адыгрываў асобны чалавек. Многія таленавітыя народныя спевакі і казачнікі складалі песні, казкі або іншыя творы, карыстаючыся паэтычнымі формамі і сродкамі мастацкай выразнасці, выпрацаванымі на працягу стагоддзяў.